Ru/ En/ Be

Новости

2020-09-04Новы аб’ект кансервавага завода ў Талачыне курыруе міністр архітэктуры і будаўніцтва

овы аб’ект кансервавага завода ў Талачыне курыруе міністр архітэктуры і будаўніцтва

28 августа 2020 15:46

26 жніўня міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч (на здымку — другі злева) наведаў Талачынскі кансервавы завод. Кіраўніка будаўнічай галіны краіны цікавіў ход работ на завяршальным этапе стварэння цэха па замарожванні прадукцыі плодаагароднінаводства.

Міністр у суправаджэнні кіраўніцтва прадпрыемства і прадстаўнікоў генпадрадчыка вывучыў кожнае памяшканне і азнаёміўся з вытворчым абсталяваннем, каб атрымаць максімальна яскравае ўяўленне пра спецыфіку аб’екта, ацаніць перспектывы ўводу яго ў эксплуатацыю і пры патрэбе пасадзейнічаць вырашэнню праблем. Па выніках агляду прайшла нарада.

Цэх замарожвання — прынцыпова новы ў маштабах рэспублікі вытворчы аб’ект, які паспрыяе імпартазамяшчэнню і павелічэнню экспарту. Наступны візіт міністра для азнаямлення з ходам работ запланаваны на 7 верасня.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости