Яблык «Заслаўскае»

Яблык «Заслаўскае»
Тэрмін паспявання: позні

Паходжанне: [Уэлсі×(Антонаўка×Альдэнбургскае)×(Бабуліна×Джойс)]

Арыгінатар: РУП “Інстытут пладаводства”, Беларусь

Гатунак высоказіматрывалы, высокаўраджайны (да 25 т/га і вышэй)

Дрэва сярэдняй сілы росту, крона круглявая, раскідзістая. Тып плоданашэння змяшаны, плоданашэнне рэгулярнае

Біялагічныя асаблівасці: хуткаплодны, уступае ў плоданашэнне на 3-й год пасля пасадкі ў сад на прышчэпе 62-396 і на 4-5-й год на насенным прышчэпе. Валодае палігеннай устойлівасцю да шолудзі

Плён вельмі буйныя (сярэдняя маса -205 г і вышэй), круглява-канічнай формы, слабарабрыстыя. Асноўная афарбоўка зялёная, покрыўная -цёмна-чырвоная, размытая амаль па ўсім плёне

Мякаць светла-зялёная, сакавітая, кісла-салодкая, дробназярністай канстыстэнцыі, з сярэднім водарам (дэгустацыйная адзнака 4 балы)

Тэрмін спажывання: лістапад-красавік

Катэгорыя: Тэг:
Scroll to top