
На II Пленуме Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК прафсаюзны лідэр аграрыяў краіны Васіль Хвацік уручыў юбілейны медалі “120 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі”. У ліку ўзнагароджаных – галоўны тэхнолаг РУП “Талачынскі кансервавы завод” Марына Алейнікава.
Марына Анатольеўна 35 гадоў узначальвае першасную прафсаюзную арганізацыю свайго прадпрыемства. Займае актыўную жыццёвую пазіцыю, карыстаецца безумоўным аўтарытэтам і павагай у калектыве. Прафесіянал сваёй справы, мае сертыфікат адабранага выпрабавальніка і эксперта вінаробнай і каньячнай прадукцыі, з’яўляецца членам Цэнтральнай дэгустацыйнай камісіі РУП “Навукова – практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні”. Па выніках 2024 года была ўдастоена ганаровага звання “Чалавек года віцебшчыны”.
