
РУП Талачынскі кансервавы завод - адно са старэйшых беларускіх вінаробных прадпрыемстваў, заснаванае ў 1906 годзе на базе завода памешчыка Газдзіцкага.
Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца:
-
вытворчасць пладовых, фруктова-ягадных і вінаградных він;
-
вытворчасць крухмалу бульбянога;
-
рознічны гандаль;
-
вырошчванне бульбы (для харчовых і тэхнічных мэт);
-
прамысловае садоўніцтва;
-
вытворчасць сокаў і нектараў;
-
вырошчванне збожжавых і алейных культур;
-
вытворчасць насення бульбы, зерневых культур.
Магутнасці Талачынскага завода даюць магчымасць выпускаць у год 50 тыс. дэкалітраў (дал) фруктова-ягадных і 800 тыс. дал пладова-ягадных він. Асартыментны пералік алкагольнай прадукцыі складае больш за 50 найменняў. Гэта віны пладовыя мацаваныя палепшанай якасці, акрамя таго асвоены выпуск 12-ці найменняў фруктова-ягадных натуральных сталовых він, асартымент якіх увесь час пашыраецца.
Для вытворчасці прадукцыі прадпрыемства выкарыстоўвае толькі натуральную айчынную сыравіну, у тым ліку і вырошчванае ва ўласным садзе. У 2005 годзе праведзена закладка прамысловага пладова-ягаднага саду. У наш час плошча складае каля 800га, які засаджаны яблынямі, грушамі, чорнай і чырвонай парэчкай, агрэстам, малінай.
Строгі кантроль за якасцю прадукцыі ажыццяўляе акрэдытаваная лабараторыя.
У 2007 годзе на прадпрыемстве ўкаранёна міжнародная сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з СТБ ІСО 9001-2001 і сістэма кіравання якасцю і бяспекай харчовых прадуктаў на аснове прынцыпаў НАССР.
Талачынскі кансервавы завод рэгулярна прымае ўдзел у міжнародных і рэгіянальных спецыялізаваных выставах. У 2008г. дыпломамі Рэспубліканскага конкурсу ГУСТ узнагароджаны пладова-ягадныя віны «Рубінавыя зоры» і «Журавіннае», а таксама фруктова-ягаднае «Натуральнае сталовае чырванасмародзінавае».
Прадпрыемства рэалізуе на айчынным рынку бульбу, садавіну і ягады ўласнай вытворчасці, пладова-ягадныя і натуральныя віны, а таксама бульбяны крухмал. Уся прадукцыя, за выключэннем гатовых він, ідзе на экспарт.