РУП Талачынскі кансервавы завод - адно са старэйшых беларускіх прадпрыемстваў, пабудаванае ў 1906 годзе.
Гістарычная даведка
РУП Талачынскі кансервавы завод размешчаны ў паўднёвай частцы Віцебскай вобласці Талачынскага раёна ў в.Азярцы, бліз ракі Хвошч. Займае плошчу 6 га. Завод з’яўляецца найстарэйшим беларускім прадпрыемствам. З крыніц нацыянальнага архіва вядома, што завод быў заснаваны памешчыкамі Газдзіцкім Іосіфам Нарбертавічам і Зямбінскай Аўгустынай Нарбертаўнай у маёнтку Азярцы Аршанскага павета Магілёўскай губерніі. Вінакурная вытворчасць дзейнічала 167 дзён на год, працавалі ўсяго 6 мужчын, мелася адна паравая машына.
У 1898 годзе Іосіф Газдзіцкі пабудаваў у маёнтку Азярцы паравы лесапільны і крухмальны заводы.
Да 1935 года кансервавы завод вырабляў варэнне, павідла, джэмы, пладова-ягадныя сокі, пюрэ і сіропы. У гэтым жа годзе завод пачаў выпуск пладова-ягаднага віна, якое разлівалі ў бочкі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны завод знаходзіўся на акупаванай немцамі тэрыторыі і был часткова разбураны.
У 1946 годзе завод пачаз разліў пладова-ягагдных вінаў у бутэлькі. Але падчас актыалкагольнай барацьбы, с 1985 года, аб’ём разліву віна скараціўся, і пачаўся выпуск пладова-ягадных сокаў у бутэлькі 0,5 л. Завод был перайменаваны з вінаробнага ў кансервавы.
З 1994 года консервный завод кансервавы завод спыніў выпуск пладова-ягадных сокаў і выпускае толькі пладова-ягадныя віны. Тэррыторія завода аб’ядноўвае асноўныя і дапаможныя цахі. Асноўныя: цэх пераапрацоўкі пладова-ягаднай сыравіны і захоўвання вінаматэрыялаў, купажна-фільтрацыйны цэх, цахі разліву №1 і №2.
Цэх пераапрацоўкі сыравіны і захоўвання вінаматэрыялаў быў пабудаваны у 1965 годзе. У 1978 годзе цех пераапрацоўкі сыравіны быў рэканструяваны. Сыравінавая пляцоўка перароблена ў бункер для прыёмкі яблыкаў, зроблены мантаж гідрападачы яблыкаў, усталяваны дзве новыя лініі пераапрацоўкі яблыкаў і адна лінія пераапрацоўкі ягад.
У будынаку цэха пераапрацоўкі сыравіны таксама адбылася рэканструкцыя. Сцены паднялі на 1 м 80 см вышэй. Гэта дало магчымасць усталяваць тэхнічныя ёмістасці ў 2 ярусы і зрабіць брадзінае аддзяленне для зброджвання свежых сокаў, аддзяленне для вырошчвання чыстай культуры дрожжаў. Для захоўвання спірту ў 1973 годзе было пабудавана спіртасховішча.
Купажна-фільтрацыйны цэх, прызначаны для купажыравання, адпачынку, фільтрацыі віна быў уведзены ў 1975 годзе. У 1978 годзе ў купажным цаху для апрацоўкі сокаў і вінаў былі ўсталяваныя трубчастыя і пласціністыя пастэрызатары вінаў холадам у патоку, у фільтрацыйным аддзяденні – тры пласціністыя фільтры.
Цэх разліву №1 і тарны склад, што прымыкае да яго з аднаго боку, пабудавалі ў 1960 годзе. Пасля цэх перажыў некалькі рэканструкцый. Тут зрабілі напорнае аддзяленне для наліву вінаў у бутэлькі, мыйнае аддзяленне было вынесена ў асобнае памяшканне, перад шчолачнай мыйкай бутэлек абсталявалі кіслотную мыйку для асабліва забруджанага посуду, устанавалі лінію разліву віна прадукцыйнасцю 6 тыс. бутэлек за гадзіну.
У 1990 годзе быў пабудаваны новы цэх розліву №2. Да яго прымыкае новы тарны склад і новы склад гатовай прадукцыі. Далей, замест лініі гарачага разліву сокаў, у цаху была усталявана новая лінія разліву вінаў прадукцыйнасцю 6 тыс. бутэлек за гадзіну. Дапаможныя цахі выкаконваюць работу па матэрыяльна-тэхнічнаму абслугоўванню асноўнай вытворчасці.
У гэты час прадпрыемства выпускае 62 наймення вінаў пладовых, з іх 26 вінаў палепшанай якасці. Акрамя гэтага прадпрыемства ў 2008 годзе пачало выпуск фруктова-ягадных натуральных сталовых вінаў (7 найменняў). Магутнасць прадпрыемства складае 846 тыс.дал віна ў год.
З 2000 года прадпрыемства ўдзельнічае ў міжнародных конкурсах вінаў у Ялце, Маскве, Мінску. Прадпрыемства мае 51 медаль, і іх 36 залатых, шматлікія дыпломы конкурса-дэгустацыі ГУСТ.
У 2002 годзе створана сетка уласных фірмовых магазінаў. Усяго іх шэсць. В гэтым жа годзе ў працэсе рэарганізацыі далучаны Талачынскі крухмальны завод. Было пасаджана 500 га бульбы 15-ці гатункаў, у тым ліку, элітныя гатункі бульбы для продажу.
У 2005 годзе на прадпрыемстве пачалі выпуск вінаградных вінаў. Абсталявана памяшканне для захоўвання вінаградных вінаматэрыялаў перад разлівам. Устаноўлена халадзільная прылада, якая падтрымлівае тэмпературу ў памяшканні -2 С. Для розліву вінаў у цэху разліву №1 усталяваны апалоскватель і манаблок разліву і укупорцы бутэлек, аўтамат укупорачны ўніверсальны, для укупорвання бутэлькі коркавым коркам. Магутнасць цэха вінаградных вінаў складае 50 тыс.дал віна ў год.
У 2005 годзе да прадпремства быў далучаны Гарадоксккі харчовы камбнат, які спецыялізуецца на вытворчасці цукерак “Кароўка Гарадокская”, “Палачка-стукалачка”, “Алоўкі”, “Казінакі з арахісу”, гарчыцы харчовай, маянэзу, безалкагольных напояў. У гэтым жа годзе прадпремству было выдзелена 580 га зямлі пад закладку прамысловага пладова-ягаднага саду інтэнсіунага тыпу. Былі пасаджаны такія культуры як яблыні, ігрушы, чорныя і чырвоныя парэчкі, маліны, агрэст, аронія.
У 2006 годзе ўведзена ў дзеянне новае спіртасховішча для прыёмкі, захоўвання і водпуску спірту этылавага рэктыфікаванага.
У кастрычніку 2006 года калектыў адзначыў 100-годдзе прадпрыемства.
У 2008 годзе пабудавана зернесушылка.
У 2009 годзе пабудаваны 2 садавінасховішча для закладкі на захоўванне яблыкаў, а таксама праведзена рэканструкцыя цэха пераапрацоўкі пладова-ягаднай сыравіны.
У перыяд с 2010 па 2015 год былі праведзены наступныя мерапрыемтсвы:
- усталяваня лінія разліву на бутэльку 0,75 л з шрубавым каўпачком;
- пабудаваны 2 зернесховішча;
- уведзены ў эксплуатацыю 2 бульбасховішчы па 12 тыс. тон бульбы кожнае;
- у снежні 2015 года запушчаны аб’ект – будаўніцтва цэха разліву сокаў у аг. Азярцы;
- распачаты работы па рэканструкцыі і пераабсталяванні цэха па вытворчасці крухмалу бульбянога;
- набыта і усталяваня лінія сарціроўкі яблыкаў;
- прадпрыемствам створаны пчальнік.
У 2012 годзе была праведзена рэканструкцыя адміністрацыйнага будынку.

Былі пасаджаны такія культуры як, яблыні, грушы, чорная і чырвоная парэчка, агрэст, маліна, аронія

У 2009 годзе было пабудавана 2 фруктасховішчы для закладкі на захоўванне яблыкаў

Пабудаваны 2 новыя зернесушылкі

У 2009 годзе ўведзены ў эксплуатацыю 2 бульбасховішчы па 12 тыс. тон бульбы кожнае

У снежні 2015 года быў зроблены запуск аб'екта Будаўніцтва цэха разліву сокаў у аг. Азярцы

У 2012 годзе была праведзена рэканструкцыя адміністрацыйнага будынка
На сёння магутнасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць ў год 60 тыс.дал вінаградных і 810 тыс. дал пладова-ягагдных вінаў, 1,0 тыс. тон крухмалу. Асартымент алкагольнай прадукцыі налічвае больше за 60 найменняў.
Для вытворчасці прадукціі прадпрыемтсва выкарыстоўвае толькі натуральную айчынную сыравіну, у тым ліку, вырашчаную ва ўласным садзе. Закладка прамысловага сада зроблена на плошчы 527,9 га, на якой разменчаны яблыні, ігрушы, чорныя і чырвоныя парэчкі, маліны, агрэст, аронія, дурніцы. Строгі кантроль за якасцю прадукцыі ажыццяўляе лабараторыя.
Прадпрыемства рэгулярна прымае ўдзел у міжнародных і рэгіянальных спецыялізаваных выставах. Віны маюць больш за 60 узнагарод, у тым ліку больш за 50 залатых медалёў.
На айчынным рынку прадпрыемства реалізуе бульбу, садавіну, ягады ўласнай вытворчасці. Больш за 50% крухмалу экспартуецца ў РФ.
У карыстанні прадпрыемства знаходяцца 7572 га сельскагаспрадарчых угоддзяў, у тым ліку ралля – 6362,5 га.