Пра кампанiю

РУП Талачынскі кансервавы завод адно з найстарэйшых беларускіх вінаробных прадпрыемстваў. Заснавана ў 1906 годзе на базе завода памешчыка Газдзіцкага.

Асноўныя віды дзейнасці:

  • вытворчасць пладовых і фруктова-ягадных вінаў;
  • вытворчасць крухмалу бульбянога;
  • рознічны гандаль;
  • вырошчванне бульбы (для харчавання і тэхнічных патрэбаў);
  • прамысловае садаводства;
  • вытворчасць сокаў і нектараў;
  • вырошванне зернавых і алейных культур;
  • вытворчасць насення бульбы, зернавых культур.

Толочинский консервный завод

Магутнасці Талачынскага завода дазваляюць выпускаць за год 50 тыс. дэкалітраў (дал) фруктова-ягадных і 800 тыс.дал пладова-ягадных вінаў, асартымент якіх увесь час пашыраецца.

Для вырабу прадукцыі прадпремства выкарыстоўвае толькі натуральную якасную сыравіну, у тым ліку вырашчаную ва ўласным садзе. У 2005 годзе быў закладзены прамысорвы пладова-ягадны сад. Сёння яго плошча складае каля 800 га. Тут высаджаны яблыні, ігрушы, чорныя і чырвоныя парэчкі, агрэст, маліны.

Строгі кантроль за якасцю прадукцыі ажыццяўляе акрэдытаваная лабараторыя.

У 2007 годзе на прадпрыемстве ўкаранена міжнародная сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці с СТБ ІСО 9001-2001 і сістэма кіравання якасцю і бяспекай харчовых прадуктаў на аснове прынцыпаў НАССР.

Талачынскі кансервавы завод рэгулярна прымае ўдзел у мінародных і рэгіянальных спецыялізаваных выставах. У 2008 годзе дыпломамі Рэспубліканскага конкурсу ГУСТ узнагароджаны пладова-ягадныя віны “Рубінавыя зоры” і “Журавінавае”, а такасама фруктова-ягаднае “Натуральнае сталовае чырвонапарэчкавае”.

Прадпрыемства реалізуе на айчынным рынку бульбу, садавіну і ягагды ўласнай вытворчасці, пладова-ягадныя і натуральныя віны, а таксама бульбяны крухмал. Уся прадукцыя, за выключэннем гатовых вінаў, ідзе на экспарт.